Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу па Гомельскай, Магілёўскай і ўсходзе Віцебскай вобласці кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Днём месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер пераменных напрамкаў 4–9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу +10–15°С, па паўднёвым усходзе да +19°С;

днём +19–26°С.

У Мінску заўтра, 24 чэрвеня, ноччу без істотных ападкаў, у другой палове дня магчымы кароткачасовы дождж. Раніцай слабы туман. Вецер пераменных напрамкаў 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу +11–13°С,

днём +20–22°С.

У наступныя двое сутак, 25–26 чэрвеня, па краіне воблачна з праясненнямі. У суботу, 25 чэрвеня, на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Вецер паўночна-заходні 4–9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу +8–15°С,

днём +16–22°С.

26 чэрвеня ноччу на большай частцы тэрыторыі краіны, днём месцамі кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Вецер паўночна-заходні 5–10 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу +6–13°С,

днём +16–22°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?