23.06.2011 / 14:33

На 37-м годзе жыцця памёр гісторык Віктар Цемушаў 70

Рак.

23 чэрвеня памёр гісторык Віктар Цемушаў. Яму было толькі 36. Прычына — рак.

Пра тое, што ў яго апошняя стадыя гэтай хваробы, Віктар паведаміў ў канцы 2010 года на сваім сайце ў Інтэрнеце.

Віктар Цемушаў нарадзіўся 4 сакавіка 1975 г. у Бабруйску. Скончыў гістфак БДУ, працаваў у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі, выкладаў на гістфаку.

Кандыдат гістарычных навук. Займаўся гісторыяй сярэднявечча, даследаваў пытанні беларуска-маскоўскай мяжы. Картограф, аўтар выдатных картаў па гісторыі Беларусі.

Трэніраваў дзетак у «Што? Дзе? Калі?» і сам паспяхова гуляў у гэтую гульню.

У лістападзе мінулага года Віктар напісаў на сваёй старонцы:

«Толькі нядаўна я адчуў у сабе сілы і патэнцыял, якія дазволілі б мне ствараць сапраўды навуковыя працы. Я ўвесь час вучыўся, прымушаў сябе зноў і зноў перачытваць свае тэксты, шукаць новыя матэрыялы, вывучаць гістарыяграфію. Я стаў выразна арыентавацца ў сваёй праблематыцы, разумець сувязі і тэндэнцыі. За сваю справу я хварэў, перажываў, калі бачыў халтуру і адкрытае імкненне многіх нашых псеўданавукоўцаў прыкарміцца каля навуковых і навучальных праектаў. Я думаю, што гэта і стала адной з прычын развіцця маёй хваробы, якая мяне ўсё больш і больш адольвае.

На жаль, рэальнасць такая, што мне ўжо не атрымаецца ажыццявіць усе задуманае. Але я пражыў поўнае, насычанае жыццё. Рабіў памылкі, не пазбег нават гнюсоты са свайго боку, якія ўспамінаю з болем. Але, усё ж, думаю, што запомняць мяне як сумленнага і прынцыповага чалавека, неабыякавага да сваёй справы, заўсёды гатовы дапамагчы сваім калегам. Жыць вельмі цікава, я даўно забыўся, што такое нуда. Буду працаваць і змагацца да канца».

У Віктара засталася жонка Юля і дачка.

Вечная памяць!

***

Развітанне з Віктарам Цемушавым адбудзецца заўтра, у пятніцу 24 чэрвеня.

Паводле папярэдняй інфармацыі, а 14.00 адбудзецца адпяванне па Віктару ў Развітальнай зале па адрасе Альшэўскага, 12 (раён праспекта Пушкіна).

Але інфармацыя ўдакладняецца!

Прыкладна а 15:30 у Мінскім крэматорыі на Паўночных могілках (пасёлак Навінкі) пачнецца развітанне.

АГ

0
Грамадзянін / Адказаць
23.06.2011 / 14:35
Светлая памяць! Захавай Божа яго душу!
0
Ivan / Адказаць
23.06.2011 / 14:40
Вечная память! Такой хороший человек...
0
Ганна / Адказаць
23.06.2011 / 14:42
Rest in Peace...
Паказаць усе каментары/ 70 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру