Чорны рынак валюты падбіраецца да раўнавагі. На працягу апошніх дзён і валютчыкі, і інтэрнэт-крамы, і карыстальнікі сайта prokopovi.ch бачаць аб’ектыўным адзнаку каля 6200 рублёў. Падобны курс трымаецца і ў абменніках у Вільні. Гэта значыцца, што курс куплі складае 6050-6200 рублёў, а курс продажу - 6200-6300 рублёў.

Нагадаем, што Нацбанк, у сваю чаргу, яшчэ 15 чэрвеня абвясціў курс 5000 рублёў за адзін даляр “адзіным раўнаважкім на ўсіх сегментах унутранага валютнага рынку”.

Такім чынам, разрыў паміж афіцыйным і чорным курсам даляра складае 25%.
Тым не менш беларускія ўлады не настроены змагацца з гэтым дыспарытэтам. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка няраз заяўляў «што пакуль не бачыць падстаў, каб курс вырас вышэй за 5 000 рублёў за $1. Так і адбываецца -- толькі аднойчы даляр дайшоў да максімальнага ўзроўню 4998 рублёў.

Ацаніць безнаяўны курс даляра не ўяўляецца магчымым праз забарону правядзення аперацый па курсе, які адрозніваецца ад афіцыйнага больш, чым на 2%. Усе аперацыі з адхіленнем ад гэтага курса сышлі ў глыбокі цень.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?