Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ўладам неабходна кантраляваць продаж валюты насельніцтву.

 Фота БелТА.

Фота БелТА.

«Я ўвогуле пераконваюся, што нам трэба больш сур’ёзна кантраляваць расходаванне валюты для насельніцтва. І гэтыя замежныя спецыялісты (кітайскія эксперты), аб якіх я казаў, мяне аб гэтым папярэдзілі», — заявіў Лукашэнка ў чацвер журналістам у ходзе рабочай паездкі ў Брэсцкую вобласць.

«Я сказаў людзям праўду: прынесяце прадаваць валюту, нехта будзе яе купляць. Гэтая валюта ў абменніках і банках будзе. Але я сказаў, што дзяржава ў гэтую гульню пакуль гуляць не будзе, як мінімум да ліпеня месяца», — адзначыў ён. «Пагаварыўшы з кітайскімі, расійскімі спецыялістамі, я пераканаўся, што меў абсалютную рацыю».

Паводле яго слоў, «калі хто-небудзь хоча купіць валюту, яна яму вельмі патрэбна для лячэння, дзелавых паездак за мяжу, то ён ідзе ў Сбербанк, піша заяву і атрымлівае валюту».

«Тыя, каму патрэбная валюта, але можа пацярпець, — трэба пацярпець. Тыя, каму не трэба, не павінны хадзіць у абменнікі і атрымліваць гэтую валюту»,
 — заявіў А. Лукашэнка.

«Навошта выводзіць з эканомікі грошы? У гэтым дачыненні людзям трэба пацярпець», — заявіў А. Лукашэнка, звяртаючыся да тых людзей, якія пераводзяць беларускія рублі ў валюту і замарожваюць яе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?