Аляксандр Лукашэнка заявіў, што эканамічныя санкцыі Еўрасаюза не пагоршаць сітуацыі ў Беларусі, але прыгразіў мерамі ў адказ.

Аляксандр Лукашэнка прадставіў справу так, нібыта санкцыі ўведзеныя супраць кампаній, якія «нібыта фінансуюць ўрад. Дакажыце. Гэта нягоднікі і падонкі. Пакладзеце на стол дакументы, што гэтыя кампаніі фінансавалі хоць каго-небудзь з урада». Ён дадаў: «Калі пакладзеце дакументы, што яны фінансуюць прэзідэнта або яшчэ кагосьці каля прэзідэнта, імгненна будзе прынята рашэнне».

«Гэта дробныя блышыныя ўкусы», — падсумаваў ён.

Як вядома, Еўрасаюз увёў санкцыі супраць трох кампаній, звязаных з Уладзімірам Пефціевым, якога на Захадзе лічаць «прыватным банкірам Лукашэнкі», і з Дзмітрыем Лукашэнкам, сынам кіраўніка Беларусі і начальніка над Прэзідэнцкім спартовым клубам.

Аляксандр Лукашэнка засцярог:

«Але калі яны нас будуць тузаць з пункту гледжання эканомікі, мы таксама знойдзем чым адказаць. У нас нямала кампаній працуюць тут і ўласнасць маюць, па якіх мы вельмі балюча можам стукнуць».

Як вядома, актывы ў Беларусі маюць банк «Райфайзэн», кампанія «Тэлеком Аўстрыя», а таксама іншыя кампаніі з ЕС.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?