заявіў журналістам 24 чэрвеня ў Мінску кіраўнік ведамства Андрэй Харкавец.

«Мы арыентуемся на тое, што ВУП складзе 233 трлн. беларускіх рублёў», — сказаў ён.

Паводле вынікаў студзеня-мая прырост ВУП склаў 12,5% пры гадавым прагнозе 9–10%. Такім чынам, у найбліжэйшыя месяцы варта чакаць зніжэння тэмпаў эканамічнага росту і невыканання планавага паказчыка.

У мінулым годзе ВУП склаў каля 163 млрд рублёў, але большую частку прыросту з'ядае інфляцыя.

Па выніках мінулага года ВУП у даляравым эквіваленце склаў каля 54 млрд. Пры захаванні курса 5000 рублёў за даляр гэтая лічба знізіцца да 46 млрд. Па рынкавым жа курсе лічба будзе яшчэ меншай.

Як жа дасягаецца статыстычны рост ВУП? Гэта лёгка робіцца шляхам заніжэння дэфлятара -- умоўнага індэкса росту спажывецкіх і прамысловых цэнаў, якія выкарыстоўваецца пры абліку ВУП. Згодна з прагнозам урада, такім чынам, ВУП вырасце на 43—44% у намінальным выражэнні. Калі будзе дэклараваны рост на 4—5%, значыць, дэфлятар будзе закладзены ў памеры 38—39%. Рэалістычнасць такой лічбы цяжка праверыць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?