У сістэме перагляду судовых рашэнняў у Беларусі з’явіцца новая інстанцыя — пленум Вярхоўнага суду.

Гэта прадугледжана зменамі ў законапраекце, які сёння адразу ў двух чытаньнях прыняла Палата прадстаўнікоў.

Пакуль што найвышэйшая інстанцыя ў пераглядзе крымінальных і адміністратыўных спраў — прэзідыум Вярхоўнага суда ў складзе 15 чалавек. У склад пленуму ўваходзяць 56 суддзяў. Аднак падобна да таго, што пленум будзе пераглядаць судовыя справы толькі ў выключных выпадках.

Права звярнуцца да пленума дзеля перагляду справы маюць толькі дзве асобы — генэральны пракурор і старшыня Вярхоўнага суда Беларусі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?