Мінскі гарадскі суд пакінуў без зменаў прысуд удзельнікам Плошчы Паўлу Вінаградаву, Алесю Кіркевічу, Дзмітрыю Дразду, Андрэю Пратасені і Уладзіміру Хамічэнку.
5 мая суд Кастрычнікага раёна сталіцы прысудзіў Вінаградава і Кіркевіча на 4 гады зняволення, Дразда — на 3,5, Пратасеню і Хамічэнку — на 3.
Усе яны ўжо знаходзяцца ў калоніях.