Беларусь і яшчэ шэсць краін, якія не ўваходзяць у ЕС, пагадзіліся правесці стрэс-тэсты сваіх АЭС.Аб гэтым гаворыцца ў дэкларацыі, якую прадстаўнікі Арменіі, Харватыі, Расіі, Швейцарыі, Турцыі, Украіны і Беларусі падпісалі ў прысутнасці еўракамісара па энергетыцы Гюнтэра Этынгера.
Інфармацы пра гэта распаўсюдзіла Еўракамісія.
Каментуючы падзею, Этынгер назваў падпісанне дэкларацыі «вялікім супольным крокам наперад» як для ЕС, так і для краін-суседзяў.
Згодна з дакументам, краіны пратэстуюць ўласныя АЭС з дапамогай працэдур, распрацаваных Еўрасаюзам.
Таксама была ўзгоднена магчымасць правядзення ацэньвання вынікаў тэстаў незалежнымі экспертамі з іншых краін.
Нагадаем, што 1 чэрвені Еўрапейскі Саюз прадставіў крытэры стрэс-тэстаў для АЭС для абмеркавання краінам-партнёрам у Еўропе.
Крытэрыі прадугледжваюць, што ў рамках правядзення стрэс-тэстаў павінна быць нададзена асаблівая ўвага тэхнічнай гатоўнасці АЭС супрацьстаяць прыродным катаклізмам: землятрусам і паводкам.
Нагадаем таксама, што на дадзены момант у краінах ЕС праходзяць стрэс-тэсты на аб'ектах ядзернай энергетыкі. Такая неабходнасць з'явілася ў сувязі з аварыяй на АЭС «Фукусіма-1» у Японіі пасля разбуральных землятрусу і цунамі, якія адбыліся ў сярэдзіне сакавіка.