На сайце ГУУС Мінгарвыканкама з’явіўся афіцыйны каментар з нагоды Народных гулянняў 22 чэрвеня.
«З 19.00 да 20.00 у несанкцыянаваных мерапрыемствах у цэнтры Мінска прынялі ўдзел каля 1.500 чалавек. Супрацоўнікамі міліцыі праводзілася актыўная тлумачальная праца аб парушэнні грамадзянамі нормаў адміністрацыйнага заканадаўства, на што ўдзельнікі несанкцыянаванай акцыі ніяк не рэагавалі і працягвалі знаходзіцца ў месцы збору», — гаворыцца ў ім.

Тэкст таксама змяшчае інфармацыю аб 200 «найбольш актыўных удзельніках» акцыі, якія былі затрыманыя. Сцвярджаецца таксама, што большасць з іх адпусцілі без складання пратаколаў. У дачыненні да 33 найбольш актыўных удзельнікаў падзей, паводле мінскай міліцыі, былі разгледжаныя адміністратыўныя справы. За парушэнне ст.17.1 (Дробнае хуліганства) КаАП Рэспублікі Беларусь усе яны былі аштрафаваныя на суму ад 70.000 да 1.050.000 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?