Блогер cooler_by змясціў у сваім дзённіку тэст для кантролю ведаў па ідэалогіі з метадычкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыётэхнікі.Прапануем увазе чытачоў пытанні.
...
21. Ідэя беларускай дзяржаўнасці ўзыходзіць да:
а)
б) Полацкага і Тураўскага княстваў, якія мелі ўсе атрыбуты дзяржаўнай улады;
в) старажытнарускай дзяржаўнасці і мае агульнарускія карані *;
г) Вялікага княства Літоўскага, дзе славяне займалі 11/12 тэрыторыі і складалі каля 80% насельніцтва.
23. Знаходзячыся ў складзе Рэчы Паспалітай, большасць беларусаў ўсвядоміла, што для свайго самазахавання як этнасу:
а) яны павінны вярнуцца да сваіх агульнарускіх каранёў *;
б) яны павінны стварыць самастойную беларускую дзяржаву;
в) яны павінны ўліцца ў склад польскага этнасу;
24. За час знаходжання ў складзе Расійскай дзяржавы беларусы:
а) сталі ахвярай русіфікатарскай палітыкі расійскага ўрада і ўвайшлі ў склад вялікарускага этнасу;
б) дамагліся права на палітычнае самавызначэнне і атрымалі
в) сталі саюзнікамі польскага народа ў барацьбе за адраджэнне Рэчы Паспалітай;
г) змаглі адрадзіць свае нацыянальныя традыцыі, культуру, літаратурную мову *.
25. Абвешчаную ў сакавіку 1918 г. Беларускую Народную Рэспубліку:
а) варта лічыць першай самастойнай беларускай дзяржавай;
б) варта прызнаць палітычнай спадчынніцай Вялікага княства Літоўскага;
в) нельга прызнаць дзяржаўным утварэннем нават у марыянеткавай форме *;
г) можна прызнаць суверэннай дзяржавай, якая знаходзілася ў цесных саюзніцкіх адносінах з Савецкай Расіяй.
...
—
- Зорачкай адзначаны правільныя адказы