Прэзентацыя новай кнігі Альгерда Бахарэвіча адбудзецца 29 чэрвеня (серада) ў кнігарні «логвінаЎ» (Незалежнасці 37А). Пачатак, а 19.
Кожны наведнік імпрэзы зможа атрымаць асобнік энцыклапедыі абсалютна ЗАДАРМА.

МАЛАЯ МЕДЫЧНАЯ ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ БАХАРЭВІЧА — медыцына з гледзішча літаратуры, літаратура з гледзішча медыцыны, творчасць як паталогія і хвароба як стымул для творчасці — галоўныя тэмы ММЭ. Лекары і пацыенты, знахары, экстрасэнсы, персанажы казак, палітыкі і пісьменнікі, гарады і шпіталі, рэчы і рэчывы, забойцы і ахвяры, кнігі і чытачы сталі героямі гэтага незвычайнага зборніка.

У праграме імпрэзы: унікальная методыка доктара Бахарэвіча. Аўтадафэ як аўтатрэнінг. Зняццё і навядзеннепсоты і суроку. Публічнаеажыўленне мёртвых тэкстаў. Сто абліччаўананімнагаалкагалізму. «Лекару, вылячыся сам!» Курэнне — форма інтэлектуальнагапратэсту. Як зрабіць так, каб цябе ўсе ненавідзелі, не патраціўшы на гэта ні цэнта. Нездаровы лад жыцця: міты і рэальнасьць. Садамазахісцкія аспекты сучаснай медыцыны. Вегетарыянцы vs. канібалы. Сэанс адначасовай гульні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0