26.06.2011 / 19:48

Скандал: На чэмпіянаце Еўропы ў Польшчы забаранілі бел-чырвона-белы сцяг 132

Арганізатары чэмпіянату па баскетболе забаранілі беларусам хварэць пад нацыянальнымі штандарамі на трыбунах.

Увечары 25 чэрвеня група беларускіх заўзятараў была выдаленая з матчу Беларусь — Літва (50:68) на чэмпіянаце Еўропы па баскетболу сярод жанчынаў у польскім горадзе Быдгошчы. Прычынай выдалення беларусаў стала іх адмова згарнуць бел-чырвона-белыя сцягі.

За 30 хвілінаў да пачатку матча беларусы разгарнулі на трыбуне вялікі бела-чырвона-белы сцяг. Спачатку да заўзятараў падышла прадстаўніца арганізатараў чэмпіяната з Германіі Ванэса Ройтэр. Яна пачала казаць,

што балець беларусы могуць толькі пад афіцыйным чырвона-зялёным сцягам. Калі ж заўзятары адмовіліся здымаць сцяг, гэта зрабіла сама Ройтэр.

У другім тайме матча беларусы разгарнулі ў руках невялікія бела-чырвона-белыя сцягі. У выніку да заўзятараў увесь другі тайм падыходзілі то ахоўнікі, то арганізатары і прасілі прыбраць сцягі.

Польскія гледачы былі здзіўленыя і абураныя паводзінамі аховы. Падтрымаць беларусаў прыйшоў нават літоўскі заўзятар разам са сваім нацыянальным сцягам.

Дачакаўшыся перапынку, калі тэлевізійныя камеры не працуюць, арганізатары пачалі дзейнічаць.

Да трох беларусаў з нацыянальнымі сцягамі прыбегла каля 7 ахоўнікаў, якія пачалі збіраць сцягі і выправаджваць заўзятараў.
Адзін з беларусаў адмовіўся ісці і ўхапіўся рукамі за агароджу. У выніку яму заламалі за спінай рукі і проста вынеслі з залі.

0
IncS / Адказаць
26.06.2011 / 16:26
Не чакау ад Польшчы такога...
0
Andrew / Адказаць
26.06.2011 / 16:29
Гэтую сітуацыю можна лёгка перакуліць на нашую карысьць. Калі ў вас ёсьць знаёмыя ў Быдгашчы зьвярніцеся да іх з просьбай прыйсьці сёньня на сустрэчу Турцыя – Беларусь з бел-чырвона-белым сьцягам і прывясьці з сабой сяброў і знаёмых з бел-чырвона-белымі сьцягамі.
0
Inhvar / Адказаць
26.06.2011 / 16:29
Еба..ых няма "хварэць" пад чырвона-зялёнай анучай!
Паказаць усе каментары/ 132 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру