Наталля Вадзянава сышла ад мужа і знялася аголенай
Часопіс Love апублікаваў яе правакацыйную фотасесію.
Мадэлька Наталля Вадзянава прызнала, што разарвала адносіны з брытанскім арыстакратам Джасцінам Трэварам Берклі Портманам. Яе інтэрв’ю апублікавана ў часопісе ES.
Часопіс Love апублікаваў правакацыйную фотасесію Вадзянавай.
З Джасцінам Трэварам Берклі Портманам Вадзянава нажыла трое дзяцей.
Раней Вадзянава здымалася ў больш канвенцыйнай манеры.
У пары трое дзяцей: 9-гадовыЛукас-Аляксандр, 5-гадовая Нева і 3-гадовы Віця. Мадэль папрасіла журналістаў не спрабаваць даведацца прычыны разрыву, не трывожыць яе роспытамі. Такое часта здараецца, сказала яна, і яна хацела б перажыць тое, што адбылося, як звычайная жанчына, без лішняй увагі і звязаных з ім душэўных траўмаў.
Шлюб Наталлі і арыстакрата Джасціна доўжыўся амаль дзесяць гадоў: у 2001 годзе яны пажаніліся ў Англіі, а ўрачыстасці з нагоды вяселля правялі ў Санкт-Пецярбургу. З 2009 года мужа і жонку сталі ўсё радзей бачыць разам, пайшлі чуткі аб хуткім расставанні. Вадзянава ўсё часцей і часцей прылятала на Радзіму.
У кожным разе, сучасная казка пра Папялушку хэпі-эндам не скончылася. Казка не распавядае пра тое, што было пасля вяселля. А гісторыю Наталлі і лорда Джасціна ведаюць усе. Дзяўчына, якая ў маладосці дапамагала маме гандляваць садавіной, стала сваёй у свеце чапурыстай брытанскай арыстакратыі.
Больша за тое, яна стала яшчэ і адной з пяці самых багатых жанчын Англіі. Яе даходы даўно на парадак перавысілі мужавы. Яе багацце ацэньваецца ў 20 мільёнаў даляраў. Магчыма, Вадзянава проста закахалася ў іншага?
29-гадовая маці траіх дзяцей заяўляе, што так, закаханая. Аднак імя шчасліўчыка застаецца ў таямніцы. Выказваюць самыя розныя здагадкі: гэта фатограф Скот Дуглас, рэжысёр Андрэй Балценка, акцёр Джонатан Мал Маерс. Называюць і акулаў шоу-бізнэсу.
Іншы брытанскі часопіс, Love, апублікаваў чарговую правакацыйную фотасесію 29-гадовай маці траіх дзяцей з аголенымі грудзьмі і цыгарэтай у руцэ ў кампаніі з «дрэннай дзяўчынкай» Кейт Мос. Трэцім удзельнікам фотасесіі стаў Лія Ці — транссэксуал, які выглядае як дзяўчына, але біялагічна пакуль яшчэ мужчына.
29-гадовая мадэлька нарадзілася і вырасла ў Ніжнім Ноўгарадзе -- вялікім горадзе ў Расіі, на Волзе. У яе жылах цячэ расейская і мардоўская (эрзя) кроў.
Сямён Цыбульскі
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ