26.06.2011 / 22:06

БТ: Пара соцень выпіўшых падлеткаў гойсаюць па Плошчах 38

«Гэтая моладзь не блешча розумам, — заявіла адна з апытаных тэлеканалам жанчын. — Ана папалась на какую-то удачку».

Частка праграмы «У цэнтры ўвагі» на БТ была прысвечана Вечарам Апладысментаў, што адбываюцца на цэнтральных плошчах розных гарадоў краіны кожную сераду а 19-й. «Пара соцень выпіўшых падлеткаў» зладзілі «дэбош», — сказаў вядучы Юрый Пракопаў. — Любы крызіс мы пераможам таксама, як нашы дзяды перамаглі фашысцкую нечысць», — падвёў рысу ён.

«Гэтая моладзь не блешча розумам, — заявіла адна з апытаных тэлеканалам жанчын. — Ана папалась на какую-то удачку».

«Акцыя з’яўляецца чымсьці нямыслімым, гэта танец на касцях беларускага народа!» — грымеў юнак.

Ніводнага альтэрнатыўнага погляду на падзеі, як заўжды, не прагучала.

Сяргей Гезгала

0
Iharok / Адказаць
26.06.2011 / 22:21
"Ніводнага альтэрнатыўнага погляду на падзеі не прагучала." Как и в твоей статейке, Сергей.
0
Юлія / Адказаць
26.06.2011 / 22:23
Але, такі кранальны хор "асуждаюшчых" галасоў, міжволі ўзгадваеш савецкі "осуждам". Не абраза, але некаторыя "вазмушчонныя" грамадзяне знаходзіліся ў відавочным неадэкваце.
0
Сяржук / Адказаць
26.06.2011 / 22:25
БТ яшчэ нехта глядзіць? У ігнор іх нават увагі не звяртайце... Калі бы Наша Ніва не напісала я бы нават не ведаў пра гэта :) Маці яшчэ казала па АНТ нешта казалі пра Марш мільёнаў :)
Паказаць усе каментары/ 38 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру