Выключана студэнтка 2 курсу Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту імя М. Танка Надзея Манцэвіч. Афіцыйная прычына адлічэньня —»сыстэматычнае парушэньне дысцыпліны і правілаў унутранага распарадку». Сапраўдная ж — актыўная студэнцкая і грамадзянская пазыцыя Надзеі. Яна была сярод студэнцкіх актывістаў, затрыманых на Каляднай вечарыне 22 сьнежня на прыватнай кватэры намесьніка старшыні Партыі БНФ А. Міхалевіча.

Загад аб адлічэньні падпісаны 27 снежня. Надзею Манцэвіч выклікалі ў дэканат і азнаёмілі з ім на наступны дзень.

Аўтары прэс‑рэлізу, дасланага ў рэдакцыю, прапануюць задаваць пытаньні на гэты конт рэктару БДПУ імя М.Танка Кухарчыку Пятру Дзьмітрыевічу: тэл. (017) 226-40‑20. І намесьніку дэкана гістарычнага факультэту Радзьку Аляксандру Фёдаравічу. Тэл. (029) 673‑17‑75

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0