У сваім акаўнце «Вконтакте» Філон размясціў зварот, адрасаваны да супрацоўнікаў КДБ.

Таксама хлопец праз сацыяльную сетку запрашаў сваіх сяброў сёння на сустрэчу. Гэты запіс і стаў нагодай для затрымання. Пра гэта паведаміў гомельскі актывіст Пятро Кузняцоў:

«Напрыканцы мінулага тыдня ён размясціў запіс у сваёй сацыяльнай сетцы. Ён напісаў: «Таварышы афіцэры КДБ, я ўсё роўна звальняюся. Таму прашу не псаваць жыццё мне і блізкім людзям». А потым ён зрабіў невялічкі допіс і запрасіў сабрацца і сустрэцца з ім у яго на раёне сёння. Яго затрымалі, зараз трымаюць у Савецкім РАУС.

І гэты допіс яму інкрымінуюць як спробу арганізаваць несанкцыянаванае мерапрыемства».

Як паведаміў Кузняцоў, Пятро Філон раней працаваў выкладчыкам у Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту. Ён актыўны карыстальнік сацыяльных сетак і «маўклівых акцыяў». Магчыма, кажа Кузняцоў, гомельскаму актывісту помсцяць за яго актыўную пазіцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?