Загінуў салдат вайсковай часці Мінскага гарнізона, што ва Ўруччы. «Народная воля» піша, што трагедыя здарылася падчас абслугоўвання прыстасавання, якое прывезлі для вайсковага параду.

Газета даведалася, што прозвішча салдата Пяшэвіч.

У вайсковай пракуратуры і прэс-службе Міністэрства абароны адмовіліся назваць і імя і прозвішча салдата, спаслаўшыся на службовую таямніцу. Прычына гібелі салдата таксама не называецца.

Трагедыя адбылася 23 чэрвеня.

Мяркуецца, што салдата, які служыў трэці перыяд тэрміновай вайсковай службы, ударыла токам.

Беларуская вайсковая пракуратура па факце смерці салдата распачала крымінальную справу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?