Мінулай ноччу самалёт Embraer E-170 польскай авіякампаніі LOT з 22 пасажырамі прыняў рашэнне не прызямляцца ў Нацыянальным аэрапорце Мінск з-за тэхнічнай непаладкі.

Як паведамілі БелаПАН у дэпартаменце авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі, выявілася, што ў самалёце «не выпускаюцца закрылкі». У сувязі з гэтым было прынята рашэнне вярнуцца назад у Варшаву, дзе самалёт паспяхова прызямліўся.

Яго пасажыры прыбылі ў Мінск праз некалькі гадзін на іншым самалёце авіякампаніі LOT.

У мінскім прадстаўніцтве польскай авіякампаніі каментаваць здарэнне адмовіліся. Як заявіў супрацоўнік кампаніі, час дастаўкі пасажыраў у Мінск самалётам з’яўляецца «канфідэнцыяльнай інфармацыяй».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?