Пошук другакласнікаў з вёскі Цна Лунінецкага раёна, якія зніклі ў лютым, працягваецца. На новым этапе аператыўнікі будуць прачэсваць Прыпяць. Міліцыя просіць дапамагчы, усіх, хто будзе адпачываць, рыбачыць або паляваць на рацэ.

Другакласнікі гулялі недалёка ад хаты каля рэчкі 18 лютага. З тых часоў іх не могуць знайсці.

Хлопчыкаў шукалі пад вадой і на сушы. Адразу пасля знікнення вадалазы даследавалі дно мясцовай рэчкі ў вёсцы Цна. Пазней міліцыя праверыла наваколлі. Паводле старшага оперупаўнаважанага групы вышуковай працы аддзела крымінальнага вышуку Лунінецкага РАУС Леаніда Лешчука, пошукі будуць працягнутыя.

«Там, дзе зніклі хлопчыкі, не было ніякіх пад’ездаў. Па слядах відаць было, што яны нікуды не сыходзілі. Таму ў першую чаргу абследавалі мясцовую раку. Цяпер трэба пашырыць геаграфію пошукаў: улічваючы плынь, шукаць трэба ўжо ў рацэ Прыпяць», — кажа Леанід Ляшчук.

Суразмоўца заклікаў да дапамогі ўсіх, хто будзе знаходзіцца ў раёне Прыпяці. «Калі вы нешта заўважыце, не бойцеся паведамляць у міліцыю. Гэта дапаможа ў вышуку».

Прыметы зніклых дзяцей

 Уладзік Якубовіч.

Уладзік Якубовіч.

 Дзіма Калянковіч.

Дзіма Калянковіч.

Якубовіч Уладзіслаў Уладзіміравіч

На выгляд 9 гадоў, рост каля 130 см, хударлявы, твар авальны, бровы дугападобныя, вочы блакітныя, прыплюснутыя, нос прамы, вусны сярэднія, вушы адтапыраныя, валасы прамыя светла-русыя, стрыжка кароткая. Асаблівых прыкмет няма.

Быў апрануты: шапка вязаная чорная, куртка цёмна-сіняя з чырвонымі ўстаўкамі, джынсы чорныя, швэдар цёмна-зялёны, гольф у аранжавую і белую палоскі, боты карычневыя.

Калянковіч Дзмітрый Сяргеевіч

На выгляд 7 гадоў, рост каля 120 см, хударлявага целаскладу, твар трохкутны бледны, бровы прамыя, вочы вялікія шэрыя, нос прамы, вусны сярэдняй таўшчыні, падбародак вертыкальны, маецца глыбокая падбародкавая ямка, вушы адтапыраныя, валасы прамыя цёмна-русыя, стрыжка кароткая. Асаблівыя прыкметы: адзін ніжні пярэдні зуб крывы, на запясці правай рукі шнар ад апёку памерам 1 гл

Быў апрануты: шапка-вушанка на футры бел-сіняга колеру з завязкамі, куртка чорная з капюшонам, мех карычневы, штаны уцепленыя чорнага колеру з чырвонай і белай палоскамі з плашчоўкай, гольф ў белую, блакітную і сінюю палоску, кофта чырвонага колеру, чаравікі цёплыя шэрага колеру на шнурках.

Грамадзян, якія валодаюць інфармацыяй пра месцазнаходжанне названых дзяцей, міліцыя просіць паведамляць у Лунінецкі РАУС па тэлефонах: 8–01647 — 22742, 23256, 23502, GSM Вэлком: 622-39-41, альбо ў бліжэйшы аддзел міліцыі па тэлефоне 102.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?