Супрацоўнікі аддзела Дэпартамента аховы позна вечарам 26 чэрвеня ў магазіне «Іммі» ў Маладзечне затрымалі навучэнца прафесійнага тэхнічнага каледжа, які залез у магазін са службовага ўваходу.

Намеснік начальніка аддзела Дэпартамента аховы Уладзімір Васількоў расказаў у інтэрв’ю нашаму выданню: у 22 гадзіны 40 хвілін спрацавала сігналізацыя. Дзяжурны адправіў на месца два экіпажы міліцыянераў — Ягора Гіля, Ігара Казлова, Валерыя Ляха і Дзмітрыя Цыбульскага.

Украсці ў магазіне хлопец нічога не паспеў. У яго кішэнях знайшлі толькі пару пачак цыгарэт. Па словах Уладзіміра Васількова, убачыўшы супрацоўнікаў міліцыі, зламыснік пачаў сімуляваць прыступ псіхічнага захворвання — стаў ламаць у магазіне абсталяванне. Выклікалі дактароў псіхічнага дыспансера. Медыкі канстатавалі: ніякага прыступу няма — гэта сімуляцыя.

Праводзіцца праверка. Затрыманага змясцілі ў ізалятар. Яму можа пагражаць адказнасць за злоснае хуліганства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?