Супрацоўнікі праваахоўных органаў Беларусі ў дзень 3 ліпеня не будуць расцэньваць апладысменты удзельнікаў масавых гулянняў як парушэнне правапарадку ў тым выпадку, калі яны будуць адрасаваныя ветэранам вайны і беларускім вайскоўцам, заявіў намеснік начальніка ГУУС Менгарвыканкама — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Ігар Яўсееў.

«Калі гэта будуць апладысменты нашым ветэранам і вайскоўцам, то, вядома, апладзіраваць можна», — заявіў І. Яўсееў у панядзелак на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Ягоныя словы цытуе агенцтва «Інтэрфакс».

Такім чынам ён адказаў на пытанне журналістаў пра тое, як міліцыя збіраецца рэагаваць на апладысменты, якія гучаць ад людзей на вуліцах і ці маюць намер супрацоўнікі праваахоўных органаў разглядаць іх як праяву пратэставых настрояў.

Са свайго боку, першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі — начальнік упраўлення аховы правапарадку МУС Беларусі Іван Кубракоў адзначыў, што міліцыя ўмее адрозніваць удзельнікаў недазволенай грамадзянскай акцыі ад тых, хто проста гуляе па вуліцах і плошчах сталіцы.

«Вось менавіта такім чынам распазнаецца: ці стаіць тлум, які замінае праходу грамадзян», — сказаў ён, адказваючы на ​​пытанне аб тым, па якіх прыкметах міліцыя вылучае з тлуму людзей, што гуляюць, менавіта тых, хто прыйшоў на недазволеную акцыю.

Мінск, 22 чэрвеня, Еўрарадыё

Мінск, 22 чэрвеня, Еўрарадыё

Мінск, 22 чэрвеня.

Мінск, 22 чэрвеня.

Яўсееў у форме.

Яўсееў у форме.

Яўсееў «выхоўвае» журналіста.

Яўсееў «выхоўвае» журналіста.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?