У Беларусі стабілізаваўся валютны рынак, інфляцыя практычна спыненая, заявіў 27 чэрвеня ў Мінску прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч падчас сустрэчы з дэлегацыяй літоўскіх бізнэсоўцаў.

«Нашы цяжкасці — часовыя. Мы практычна ўжо спынілі інфляцыю, запрацаваў валютны рынак. Штодня паміж прадпрыемствамі ажыццяўляюцца здзелкі на 70 мільёнаў даляраў.

На рынку наяўнай валюты насельніцтву прадаецца каля 200 мільёнаў даляраў у месяц»,
 — заявіў Мясніковіч, перадае Інтэрфакс.

Кіраўнік урада адзначыў, што для інвестараў будуць створаныя «ўсе ўмовы, аж да ўмоў свабодных эканамічных зон». Ён нагадаў, што з 1 студзеня будучага года пачынае рэальна працаваць адзіная эканамічная прастора з Расіяй і Казахстанам, што таксама павінна прыцягваць інвестараў.

Мясніковіч акцэнтаваў увагу на тым, што ў ходзе перамоваў з літоўскімі бізнэсменамі будуць абмяркоўвацца пытанні, звязаныя «з рэфармаваннем адносін уласнасці».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?