27.06.2011 / 18:31

Лукашэнка звольніў Фармагея і Яўстаф'ева 35

Начальнік мінскай міліцыі Леанід Фармагей сядзеў на гэтай пасадзе амаль тры гады.

Генерал-маёр Леанід Фармагей звольнены з пасады начальніка галоўнага ўпраўлення ўнутраных справаў Мінскага гарвыканкама і залічаны ў распараджэнне міністра Куляшова. Адпаведны ўказ сёння падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

Незадаволенасць працай Фармагея можа быць звязаная з акцыямі пратэсту, якія праходзяць штосераду ў Мінску. Міліцыя так і не знайшла спосабаў прадухілення гэтых мерапрыемстваў.

На сваёй пасадзе Леанід Фармагей адпрацаваў амаль тры гады. Да гэтага ён узначальваў Віцебскую абласную міліцыю.

Пасля падзей на Плошчы Фармагей зазначыў, што міліцыя дзейнічала правамерна ў рамках закона. Таксама Фармагей унесены ў спіс невыязных у краіны Еўрасаюза пад нумарам 85.

Хто займе пасаду начальніка мінскай міліцыі, пакуль не паведамляецца.

Адначасова Лукашэнка вызваліў ад пасады начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў на транспарце Міністэрства ўнутраных спраў Вячаслава Яўстаф’ева. Яўстаф’еў раней узначальваў віцебскую міліцыю.

Генерал-маёры міліцыі Леанід Фармагей і Вячаслаў Яўстаф’еў вызвалены ад пасад за сур’ёзныя хібы пры арганізацыі расследавання выбухаў у Віцебску і Мінску. Такую выснову можна зрабіць з паведамлення тэлеканала АНТ. Акрамя таго, Фармагею пастаўлена ў віну неэфектыўная ахова сталічнага метрапалітэна, ад чаго сталі магчымымі тэракт на станцыі «Кастрычніцкая» 11 красавіка і пранікненне групы маладых людзей на станцыю «Маскоўская» ў ноч на 29 мая.

Згодна з указам Лукашэнкі № 267, Яўстаф’еў вызвалены ад пасады начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў на транспарце Міністэрства ўнутраных спраў і звольнены з органаў унутраных спраў у запас Узброеных сіл па ўзросце.

Указам № 268 генерал-маёр міліцыі Леанід Фармагей вызвалены ад пасады начальніка галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама і залічаны ў распараджэнне міністра ўнутраных спраў.

«Леанід Фармагей у свой час узначальваў УУС Віцебскага аблвыканкама, а таксама сталічную міліцыю. Ён не змог забяспечыць эфектыўнае расследаванне выбухаў у Віцебску і Мінску. Больш за тое, не ўдалося яму і стварыць эфектыўныя ўмовы аховы мінскай «падземкі». У сваю чаргу, гэта стварыла ўмовы для ўчынення тэракта на станцыі «Кастрычніцкая». З гэтай жа прычыны ўжо пасля тэракта пабочныя людзі праніклі на станцыю метро «Маскоўская», — адзначаецца ў сюжэце АНТ.

Яўстаф’еў «таксама быў начальнікам Віцебскага абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў і таксама не змог забяспечыць эфектыўнае расследаванне чарговага віцебскага выбуху. Праз хібы яго падначаленых злачынцы засталіся на волі. Вынік — загінулыя людзі і назаўжды знявечаныя лёсы».

Зміцер Панкавец

0
Dzianis / Адказаць
27.06.2011 / 18:39
знойдуць на яго месца іншага такога ж "...гея".
0
Anton Motolko / Адказаць
27.06.2011 / 18:42
Повторюсь и тут - Леонид Фармагей - один из немногих действительно адекватных начальников в МВД: http://toxaby.livejournal.com/515324.html
0
knut / Адказаць
27.06.2011 / 18:43
Додманаў хапае, знойдуць затычку.
Паказаць усе каментары/ 35 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру