27.06.2011 / 19:12

Госць мінскага «Медыяфорума»: У Польшчы галадае 25% дзяцей 18

На мінулым тыдні ў Мінску ў Нацыянальнай бібліятэцы адбыўся VI міжнародны медыяфорум.

На мінулым тыдні ў Мінску ў Нацыянальнай бібліятэцы адбыўся VI міжнародны медыяфорум.
На сустрэчы прысутнічалі не толькі беларускія журналісты, але і госці з-за мяжы.

Напрыклад, паляк Пятро Ікановіч. Ён запомніўся сваім інтэрв’ю для тэлеканала СТВ, дзе зазначыў: «Тут яшчэ захавалася сацыяльнае грамадства, якое ўжо поўнасцю разбуранае ў маёй краіне.

У нас, сапраўды, бяда. У нас 25% дзяцей галадае. Гэта не прыдуманыя мною дадзеныя, гэта дадзеныя Еўрасаюза».

Якое выданне прадстаўляе сп.Ікановіч пазначана не было, да яго быў толькі надпіс «Аўтар грамадска-палітычнага штотыднёвіка».

Паглядзець відэаінтэрв’ю можна тут.

ЗП

0
lener / Адказаць
27.06.2011 / 19:28
Тое, што паводле стандартаў ЕС лічыцца галаданнем, у нас лічыцца ўзроўнем, вышэйшым за сярэдні. А калі яшчэ параўнаць іхнія (польскія) і нашы кошты на харчы (бульба, мяса, садавіна, гародніна. шакалад і г.д.), дык нават параўноўваць смешна...
0
поисковил дал инфу, что он / Адказаць
27.06.2011 / 19:31
журналист польского еженедельника "Ние"
0
тут он / Адказаць
27.06.2011 / 19:33
http://www.nie.com.pl/
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру