Беларусь не пагасіла доўг за расійскую электраэнергію ў прызначаны тэрмін. «На 8.30 па маскоўскім часе 28 чэрвеня неабходны плацеж за электраэнергію не паступіў. У гэтай сувязі ў адпаведнасці з заяўкай ў Сістэмны аператар мы з 00.00 мск 29 чэрвеня (23:00 паводле мінскага) поўнасцю спыняем пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь. Чакаем ад беларускіх партнёраў пагашэння доўгу і чарговага плацяжу ў поўным аб’ёме», — цытуе РІА Новости афіцыйнага прадстаўніка «Інтэр РАО».
Каментарыяў з беларускага боку пакуль няма.
Нагадаем, 9 чэрвеня «Інтэр РАО ЕЭС» абмежавала пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь
Па выніках перамоў быў складзены і падпісаны графік плацяжоў, згодна з якім Мінск абавязаўся пагасіць запазычанасць за расійскую электраэнергію да 5 ліпеня. 13 чэрвеня пастаўкі ў Беларусь былі поўнасцю адноўленыя, а
23 чэрвеня прэм’
Запазычанасць узнікла ў сувязі з крызісам на валютным рынку Беларусі. Прадстаўнікі «Белэнерга» сцвярджалі: у іх дастаткова беларускіх рублёў для разліку з расійскім пастаўшчыком — праблема ў канвертацыі валюты.
Доля расійскай электраэнергіі сёння складае 12% у балансе сутачнага энергаспажывання Беларусі. Сёлета Беларусь мае намер імпартаваць з Расіі 3 млрд. кВт.гадз электраэнергіі па кантракце з «Інтэр РАО».