Полацкія памежнікі другі раз за два апошнія тыдні затрымалі грамадзян Грузіі, якія спрабавалі пераправіцца ў Латвію незаконным шляхам. Як паведамілі ў
Грамадзяне Грузіі накіроўваліся ў краіны Еўрасаюза ў пошуках лепшых умоў жыцця. Праводзіцца разгляд з мэтай прыцягнення затрыманых да адказнасці.
Гэта не адзінкавы выпадак затрымання парушальнікаў мяжы за мінулыя выхадныя дні. 25 чэрвеня пагранічнікі ў раёне вёскі Сушышкі Воранаўскага раёна ў непасрэднай блізкасці ад мяжы затрымалі аўтамабіль «Міцубісі», у якім знаходзіліся чацвёра грамадзян Афганістана. Старэйшаму з іх 49 гадоў, малодшаму — 17. Замежныя грамадзяне спрабавалі незаконна перасекчы
Гродзенскія памежнікі ў 300 метрах ад дзяржаўнай мяжы затрымалі чатырох грамадзян Грузіі, а смаргонскія — у раёне вёскі Кемяны — яшчэ трох.
Цяпер замежныя грамадзяне знаходзяцца ў ІЧУ, іх чакае дэпартацыя.