Можна гуляць у мячык. Можна гуляць у лялечкі, можна гуляць у машынкі. Могуць гуляць не толькі дзеткі, але і дарослыя (толькі ў дарослых свае мячыкі, лялечкі і машынкі)… А можна гуляць у казкі.

Легендарны віленчук Сяржук Вітушка выпусціў цудоўную кніжку казак і дзіцячых п’есак. Тут і казкі на розныя святы (уключаючы казку на Дзень Волі), тут і традыцыйныя беларускія батлейкі.

Маляваў малюнкі да кніжкі Міхал Анемпадыстаў (гэта той які прыдумаў «Народны альбом»).

Кошт — 24 900.
Прадаецца ў кнігарні галерэі «Ў» (Мінск, пр. Незалежнасці, 37а, або праз Інтэрнэт, паслугай Кнігі-поштай на гэтым сайце.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?