Ад 10 лютага ў абменьніках валюту можна набываць, ня маючы пашпарта. Дакумэнт прыйдзецца выцягваць з кішэні, калі купляеш даляраў ці эўра на суму, большую за 2 тыс. базавых велічыняў (сёньня – 58 млн руб.).

Прэзыдэнцкі дэкрэт №2 адмяніў патрабаваньне аб абавязковай рэгістрацыі пашпартных зьвестак фізычных асобаў, што дзейнічала з 1997 г., калі існавала некалькі курсаў беларускага рубля, што сур’ёзна адрозьніваліся адзін ад аднаго. Валютчыкі тады скупалі ўсе даляры й дойчмаркі ды перапрадавалі іх людзям па больш высокім курсе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?