29 чэрвеня лукашэнкаўцы выведуць у цэнтр таксама ўдзельнікаў спартакіяды юных дружыннікаў.
Беларусы пратэстуюць без словаў. Мінск, 22 чэрвеня, Еўрарадыё
29 чэрвеня ў Мінску пройдзе спартакіяда маладзёжных атрадаў аховы правапарадку.
Найлепшыя каманды моладзевых атрадаў аховы правапарадку (МААП) возьмуць удзел у спартакіядзе «Акадэмія мужнасці», якая адкрыецца 29 чэрвеня ў Мінску на базе вайсковай часці 5448, паведамілі БЕЛТА у
Падчас урачыстага адкрыцця «Акадэміі мужнасці» знакамі «За адзнаку ў ахове правапарадку» і падзякамі арганізатары спаборніцтваў адзначаць найбольш актыўных прадстаўнікоў руху моладзевых атрадаў.
Пасля завяршэння спаборніцтваў і ўзнагароджання пераможцаў, экскурсіі па вайсковай частцы, ўскладання кветак да помніка супрацоўнікам органаў унутраных спраў і ваеннаслужачым унутраных войскаў МУС Беларусі, якія загінулі пры выкананні службовага абавязку, удзельнікі «Акадэміі мужнасці» на практыцы ўжывуць свае веды і ўменні ў ахове грамадскага правапарадку ў час патрулявання вуліц у цэнтры беларускай сталіцы.
Збор атрадаў, якія прыбылі ў сталіцу з усёй рэспублікі, будзе арганізаваны каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, адкуль калона аўтобусаў з удзельнікамі спартакіяды ў суправаджэнні бронетранспарцёраў з трапяткімі сцягамі Рэспублікі Беларусь і ГА «БРСМ» пройдзе па праспекце Незалежнасці да месца правядзення спаборніцтваў.