29.06.2011 / 17:35

Гэта яшчэ не аб’яднанне, гэта — пагадненне 46

29 чэрвеня прадстаўнікі шасці палітычных партыі і арганізацый заявілі пра стварэнне сумеснай платформы.

29 чэрвеня прадстаўнікі шасці палітычных партыі і арганізацый заявілі пра стварэнне сумеснай платформы. «Гэта яшчэ не аб’яднанне», — зазначылі яны.

Злева направа: Ігар Лялькоў, Віталь Рымашэўскі, Анатоль Лябедзька, Сяргей Калякін і Аляксандр Мілінкевіч.

Прадстаўнікі АГП, БНФ, «Справядлівага света», Руху «За Свабоду», БХД і «Гавары праўду» падпісалі пагадненне, дзе патрабуюць вызвалення палітвязняў, а таксама правядзення свабодных выбараў.

«Адбываецца стварэнне платформы, аб’яднанне праз дзеянне, справу, а не толькі праз заявы», — зазначыў Анатоль Лябедзька. На ягоную думку, тая эканамічная сітуацыя ў краіне, якая існуе цяпер, ёсць вынікам адсутнасці вольных выбараў.

Уладзімір Някляеў на прэс-канферэнцыі не прыйшоў, яго прадстаўляў Сяргей Вазняк. Цікава, прадстаўнікі адной партыі «Справядлівы свет» Вазняк і Калякін прадстаўлялі розныя структуры.

Дык вось у пісьмовым звароце Някляеў напісаў, што гатовы да любых аб’яднанняў, каб выцягнуць з турмы палітвязняў.

Рымашэўскі сказаў, што хай гэта і маленькі, але крок да рэальнага аб’яднання. Мілінкевіч зазначыў, што мы жывём у складаны час, калі вырашаецца, ці «мы будзем еўрапейскай дзяржавай, ці перыферыяй суседняй краіны». На думку Мілінкевіча, сёння сістэмны крызіс мае не толькі ўлада, але і апазіцыя. Прычына для апазіцыі — слабая каардынацыя.

Калі журналісты спрабавалі ўдакладніць, ці можна гэта называць аб’яднаннем, то палітыкі папрасілі называць лепш пагадненнем.

Аляксандр Мілінкевіч адзначыў, што калі ўлада не пойдзе на гэтыя саступкі (вызваленне палітвязняў і правядзенне свабодных выбараў), то ўдзельнічаць у выбарах не варта. Трэба таксама пераканаць еўрапейцаў не дасылаць сваіх прадстаўнікоў для назірання за гэтымі выбарамі.

Удзельнікі прэс-канферэнцыі пагадзіліся, што праблема лідара востра пакуль не стаіць. «Хаця было б добра яго мець», — адзначыў Мілінкевіч.

«Вы ўсё хочаце стварыць КПСС, — не вытрымаў Калякін пасля пытання пра структуру новай платформы. — Але стварэнне новага АДС зусім не абавязковае. Магчымае і так каардынацыя дзейнасці».

Заракацца ад крытыкі адзін аднаго палітыкі не сталі. «Мы ж не мафію ствараем», — як вобразна зазначыў Рымашэўскі.

Пра ўзаемаедачыненне з «Рэвалюцыяй праз сацыяльную сетку» Сяргей Калякін сказаў: «Мы з імі ў кантакце, сёння мы будзем там».

Зміцер Панкавец; фота: Сяргей Гудзілін

0
chicout / Адказаць
29.06.2011 / 17:41
нейкі цырк =(
0
Inhvar / Адказаць
29.06.2011 / 17:43
Шчыра кажучы,людзям наср..ь цi гэта аб’яднаньне,цi пагадненьне.
0
Господаръ / Адказаць
29.06.2011 / 17:47
Я так і ведаў, што нічога ў ніх не атрымаецца. Якая КПСС? Вы спачатку аб'яднайцеся і ўзурпатара зкіньце, а потым уладу дзяліце!
Паказаць усе каментары/ 46 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру