Просьбы людзей задаволеныя.

Гаворка ідзе пра кнігу добра вядомага аўтара — доктара гістарычных навук Леаніда Лыча «Уніяцкая царква на Беларусі». Выйшла яна з друку ў канцы зімы. Праз некалькі тыдняў адбылася прэзентацыя выдання ва ўніяцкім цэнтры. Сярод выступоўцаў былі і такія вядомыя ў краіне людзі, як доктар тэхнічных навук, адзін са стваральнікаў Рэспубліканскага музея старажытна-беларускай культуры, выдатны знаўца ўніяцкай сакральнай архітэктуры і жывапісу, вядомы грамадскі дзеяч Юрый Хадыка. Усе выступоўцы ўзрушана гаварылі пра кнігу, якая падымае заслону маўчання пра адну з самых вядомых у гісторыі Беларусі хрысціянскіх канфесій, якая, на жаль, была па-зверску знішчаная пасля захопу Расійскай імперыяй Беларусі ў XVIII стагоддзі…

Пра прэзентацыю хораша напісала ў «Народнай Волі» журналістка Святлана Кліменценка.

Гэтую кнігу тады набылі лічаныя людзі (наклад 100 асобнікаў).

Ахвотныя могуць усцешыцца: знайшоўся дабрадзей, які прафінансаваў выданне дадатковага накладу гэтай кнігі, а «Кнігазбор» арганізаваў яго імгненнае друкаванне. Дапамагчы распаўсюдзіць кнігу Л. Лыча ўзяўся яго сябра, пісьменнік Яўген Лецка.

Кантактныя тэлефоны: 288-05-44 (хатні), 185-66-06 (Velkom) і 261-62-61 (МТС).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0