29.12.2006 / 16:32

«Народная воля» ставіць на Сідорскага 9

Газэта ў сваім выніковым нумары на першай паласе зьмясьціла вялікі фатаздымак прэм’ер‑міністра Беларусі Сяргея Сідорскага.

«Народная воля» ў сваім выніковым нумары на першай паласе зьмясьціла вялікі фатаздымак прэм’ер‑міністра Беларусі Сяргея Сідорскага. Ён суправаджае ягонае выказваньне наконт працы менскага гарвыканкаму. У гэтай заяве Сідорскі гаварыць пра тое, што ў цэнтры Менску і ў іншых месцах сталіцы з больш высокай кадастравай ацэнкай зямельныя надзелы аддаюцца камэрцыйным структурам, бачачы за гэтым карупцыю.

Сідорскі таксама патрабуе, каб менскія будаўнікі працавалі не ў адну, як зараз, а ў тры зьмены. У камэнтары рэдакцыі адзначаецца, што гэты выступ прэм’ера ўзяты не зь пісьмовага выступу, а з вуснага. Паводле гэтага камэнтара Сідорскі выступае, як чалавек, што спрабуе змагацца з карупцыяй у будаўнічай сфэры.

Што цікава, «Народная воля» таксама друкуе паласны гараскоп на наступны год. Ён мае назву: «Рыбе Сідорскаму зоркі абяцаюць зьдзяйсьненьня ўсіх плянаў і праектаў, Дзеве Лукашэнку – праблемы са здароўем, Стральцу Казуліну – посьпехаў на новым абсягу».

ЗП

0
ser zhuk / Адказаць
29.12.2006 / 17:14
Вось дык пападалава к Новаму году. НВ змагаецца за белы білет ад астракізму з рэгістрацыйных каталёгаў.
0
Зорка Венера / Адказаць
29.12.2006 / 19:06
А што абяцаюць зоркi Мiлiнкевiчу?
0
Ігар / Адказаць
29.12.2006 / 23:02
Быў на нарадах з удзелам Сямашкі. Тыповы савецкі чыноўнік-самадур - с садысцкім задавальненьнем сьцірае ніжэйшых за сябе па пасадзе ў парашок, мяшае з гразьзю. Крыкі, наезды, затыканьне рота, невыканальныя патрабаваньні. Дарэчы, такі ж і Сідорскі, таксама бачыў у дзеяньні. Беражы, Божа, Беларусь ад такіх "рэфарматараў".
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру