у чацвёртым — 300–305 долараў за тысячу кубаметраў. Пра гэта паведаміў журналістам 30 чэрвеня першы віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка.

Сямашка нагадаў, што Беларусь, Расія і Казахстан павінны выйсці да 1 студзеня 2015 года на роўнадаходныя цэны на газ. «Зараз мы плацім за газ 244,7 долара за 1.000 кубаметраў. Калі нічога не зменіцца, то ў трэцім квартале гэта цана можа вырасці да 286 долараў, а ў чацвёртым — да 300–305 долараў. Але гэта цана ўжо вышэйшая за роўнадаходную цану, якая разлічваецца паводле пэўнай формулы», — сказаў Сямашка.

Першы віцэ-прэм’ер падкрэсліў, што мяркуецца плаўны пераход на роўнадаходныя цэны з 1 студзеня 2012 года. «З 1 студзеня пачне дзейнічаць новы кантракт на пастаўку газу, які прадугледжвае плаўны пераход на роўнадаходныя цэны, а значыць — паніжэнне цаны на газ», — зазначыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?