Абскарджанне санкцый ЕС — дастаткова цяжкі працэс, бо невядома, у якую міжнародную структуру трэба звяртацца. Пра гэта заявіў журналістам 30 чэрвеня міністр юстыцыі Беларусі Віктар Галаванаў.
Пры гэтым ён падкрэсліў: «Мы знойдзем, куды скардзіцца».
Галаванаў лічыць увядзенне санкцый з боку ЕС «беспрэцэдэнтным крокам», таму што гэта не адпавядае міжнароднаму праву.
Кіраўнік Мінюста таксама паведаміў, што адпаведных даручэнняў па абскарджанні санкцый ЕС у Мінюст не паступала. Але, зазначыў ён, калі такое даручэнне паступіць, міністэрства падрыхтуе адпаведныя дакументы.
***
Рашэнне аб пашырэнні санкцый да Беларусі ЕС прыняў 20 чэрвеня. У спісе кампаній, на якія распаўсюджваюцца санкцыі ЕС, — ЗАТ «Белтэхэкспарт», ЗАТ
23 чэрвеня падчас наведвання Брэсцкай вобласці Аляксандр Лукашэнка назваў эканамічныя санкцыі Еўрасаюза «дробнымі блышынымі ўкусамі».
«Але калі нас будуць тузаць з пункту гледжання эканомікі, мы таксама знойдзем чым адказаць. У нас нямала кампаній працуюць тут і ўласнасць маюць, па якіх мы вельмі балюча можам ударыць», — заявіў Лукашэнка.