Пра гэта старшыня афіцыйнага Саюза пісьменнікаў заявіў у інтэрв’ю Goals.by

«Скандальнай тэма [прыезд „Рамштайна“ ў Беларусь у сакавіку 2010 г. і ініцыятыва забараніць канцэрт] стала з падачы апазіцыйнай прэсы. А ўсё было вельмі проста. Дырэктар выдавецтва Беларускай праваслаўнай царквы (Уладзімір Грозаў) на пасяджэнні савета па маральнасці папрасіў паказаць фрагмент канцэрту групы. Тое, што мы ўбачылі, абурыла ўсіх.

Дэманстрацыя палавога акту на сцэне, агаленне членаў і іншае.

Хацелі забараніць канцэрт, а я прапанаваў звярнуцца да яго арганізатараў, каб яны ўдакладнілі праграму, што і было зроблена. Нядобра, калі нямецкая група, якая не мае прызнання на радзіме,

прыязджае да нас у год юбілею перамогі над фашызмам. Да нас — у краіну, дзе загінуў кожны трэці!
Усё прайшло цывілізавана, а трапіла ў скандал дзякуючы такім блогерам, як Ліпковіч. Ім бы толькі шуміху падняць».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0