Фізічныя асобы пры продажы ў Расіі легкавых аўтамабіляў, увезеных з Беларусі ці Казахстана, павінны выплаціць розніцу ў пошліне, заявіў начальнік аналітычнага ўпраўлення Федэральнай мытнай службы (ФМС) РФ Уладзімір Івін.

Ён нагадаў, што раней краіны Мытнага саюза выраўнавалі стаўкі імпартных пошлін на аўтамабілі, увезеныя юрыдычнымі асобамі, але стаўкі пошлін на ўвоз фізічнымі асобамі ў Беларусі і Казахстане да 1 ліпеня былі льготнымі. У сувязі з чым узнікла небяспека, што пры адкрыцці межаў машыны, увезеныя за гэты час у краіны Мытнага саюза па паніжаным стаўках, могуць апынуцца ў РФ.

«Мы выпрацавалі механізм продажу ў РФ аўтамабіляў, якія былі ў гэты перыяд ўвезеныя ў Беларусь і Казахстан па паніжаным стаўках», — паведаміў Івін ў эфіры «Весці 24».

Паводле яго слоў, калі беларускі або казахстанскі грамадзянін вырашыць прадаць ўвезены па паніжанай стаўцы аўтамабіль расійскаму грамадзяніну, то ён павінен прыйсці ў сваю мытную службу і даплаціць розніцу стаўкі паміж пошлінамі, якія дзейнічалі на перыяд ўвозу гэтага аўтамабіля ў Казахстан і Беларусь. «Калі ён не зробіць гэта ў сябе, у прынцыпе гэта можна зрабіць і ў РФ. Мы таксама ўпаўнаважаны на прыём плацяжоў у выглядзе гэтай розніцы паміж стаўкамі пошлін», — растлумачыў прадстаўнік ФМС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?