29.12.2006 / 18:25

Віцебчукі сабралі паўмільёна на помнік Плешчанку 3

Ініцыятарам збору сродкаў стаў ягоны даўні сябар і паплечнік Барыс Хамайда.

Да ўшанаваньня памяці аднаго з найстарэйшых віцебскіх апазыцыянэраў, старшыні абласной арганізацыі Кансэрватыўна‑хрысьціянскай партыі БНФ далучыліся сябры Сойму партыі, а таксама шэраг замежных грамадзянаў ды беларусаў, якія цяпер жывуць на эміграцыі.

Ініцыятарам збору сродкаў на помнік Уладзімеру Плешчанку стаўся ягоны даўні сябар і паплечнік Барыс Хамайда.

(Хамайда:) «Зь лістапада я тут стаяў каля Сіняга дому й зьбіраў грошы. Амаль паўмільёна беларускіх рублёў сабралі, і яшчэ замежныя грамадзяне ахвяравалі 500 эўра. Наколькі мне вядома, сойм Кансэрватыўна‑хрысьціянскай партыі БНФ зьбірае грошы. Эскіз помніка зрабіў сябра сойму, мастак Ян Таўпыга. І я хацеў бы праз Радыё Свабода падзякаваць усім грамадзянам, якія ахвяравалі грошы на помнік Плешчанку. На мой погляд, гэта і ёсьць беларуская салідарнасьць».

З усіх прапанаваных варыянтаў помніка аднапартыйцы й сваякі Ўладзімера Плешчанкі, жонка Яўгенія й дачка Натальля, абралі наступны: надмагільле й стэла з чорнага граніту, на якіх будзе выгравіраваны партрэт і стылізаваны крыж — такі ж, як на партыйным сьцягу КХП БНФ.

Помнік паставяць да гадавіны сьмерці апазыцыянэра, які заўчасна пайшоў з жыцьця сёлета 20 траўня й пахаваны на могілках каля вёскі Друкава Віцебскага раёну.

0
Monk / Адказаць
02.01.2007 / 23:46
дык помнік гэта культурны ці пліта на могілках?
0
МАРТА / Адказаць
03.01.2007 / 00:15
Дзякуй! Ужо не называеце барацьбіта за Свабоду "актывістам". Прагрэс. Вось бы яшчэ замест "апазыцыянэра" ўжывалі "Супраціўленец". Гэта быў бы найлепшы помнік усім жывым і адышоўшым.
0
Radykal / Адказаць
03.01.2007 / 03:46
Будуць і вуліцы Плешчанкі, і плошчы. Вечная памяць ва ўдзячных сэрцах.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру