Ён заявіў пра гэта ў выступе на венесуэльскім тэлебачанні.

56-гадовы Уга Чавэс выступіў з тэлевізійным зваротам упершыню пасля шпіталізацыі на Кубе. Ён рабіў сваю прамову на фоне венесуэльскага сцяга і партрэта нацыянальнага героя Лацінскай Амерыкі Сімона Балівара.

«Яны [дактары] пацвердзілі існаванне злаякаснага абсцэса, у якім прысутнічалі ракавыя клеткі, што выклікала патрэбу паўторнай аперацыі для поўнага выдалення пухліны», — заявіў ён у тэлевыступе.

Папуліст Чавэс кіруе Венесуэлай 12 гадоў. Гэты неардынарны прэзідэнт уступіў у адкрытае процістаянне з ЗША. Пры ім Венесуэла пачала падтрымліваць, у тым ліку фінансава, сяброўскія яму рэжымы — у тым ліку Фідэля Кастра і Аляксандра Лукашэнкі.

У часе тэлезвароту голас Чавэса гучаў цвёрда, хоць сам ён выглядаў бязрадасна. Ягоныя інтанацыі моцна змяніліся. Ён не расказаў, якую тэрапію ён праходзіць. Выступаў ён усяго 15 хвілін, прычым па паперцы, што для яго не характэрна.

Раней венесуэльскія ўлады адмаўлялі сур'ёзнасць хваробы Чавэса.

У адрозненне ад Беларусі, улада ў Венесэуле не такая закрытая, дый у краіне захоўваюцца асновы дэмакратыі. Існуе незалежны тэлеканал, галасы на выбарах падлічваюцца пры ўдзеле апазіцыі, якая ў выніку мае дэпутатаў і ў парламенце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?