Разам з выбранымі спевакамі на дыскатэцы БРСМ 29 чэрвеня на Кастрычніцкай плошчы сталіцы выступалі і напаўаголеныя дзяўчаты. У кам’юніці by_trash беларускіх красунь адзначылі тэгам «аграсэкс».

Фота Telegraf.by

Фота Telegraf.by

Фота Telegraf.by

Фота Telegraf.by

Фота Telegraf.by

Фота Telegraf.by

Дзяўчаты танчылі ў самым цэнтры цнатлівай беларускай сталіцы, таму шматлікія інтэрнэт-карыстальнікі былі сур’езна абураныя, што іх маглі ўбачыць дзеці і падлеткі. Ды і што гэта за моладзь сёння ў БРСМ, што раздзяваецца проста на вуліцы, задаюцца пытаннем Беларускія навіны.

Некаторыя любяць да рэчы і не да рэчы нагадваць пра танцы на костках. Дык вось, ці гэтыя агітатары за дыктатуру ўласным целам, што ліха танчылі 29 чэрвеня на Кастрычніцкай, ці яны памятаюць, што два з паловай месяцы таму тут, роўна пад гэтым месцам адбыўся жудасны тэракт (11 красавіка на станцыі метро «Кастрычніцкая»), што забраў 15 чалавечых жыццяў, каля 200 чалавек былі параненыя?

Здаецца, што не.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?