Як паведамляе аддзел па агітацыі і прапагандзе ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, 2 ліпеня з 21.45 да 22.45 будзе закрыты рух усіх відаў транспарту на ўчастку праспекта Незалежнасці ад праспекта Машэрава да вуліцы Янкі Купалы.
3 ліпеня з 7.00 да заканчэння святочных мерапрыемстваў закрываецца рух па праспекце Пераможцаў ад вуліцы Леніна да вуліцы Арлоўская.
З 7.00 да 8.30 будзе закрыты рух усіх відаў транспарту на наступных участках:
— па праспекце Незалежнасці ад аўтадарогі «Калодзішчы — Заслаўе» да вуліцы Сурганава;
— па вуліцы Сурганава ад праспекта Незалежнасці да плошчы Бангалор;
— па вуліцах Куйбышава і Багдановіча ад вуліцы Сурганава да праспекта Машэрава.
З 7.30 да 12.00 закрываецца рух па праспекце Машэрава ад вуліцы Чырвоная да вуліцы Ціміразева.
З 12.00 да 14.30 будзе закрыты рух усіх відаў транспарту:
— па вуліцы Ціміразева ад праспекта Машэрава да вуліцы Арлоўская;
— па вуліцы Арлоўская ад вуліцы Альшэўскага да плошчы Бангалор;
— па вуліцы Сурганава ад плошчы Бангалор да праспекта Незалежнасці;
— па праспекце Незалежнасці ад вуліцы Сурганава да аўтадарогі «Калодзішчы — Заслаўе».
З 21.00 да 2.00 гадзін 4 ліпеня закрываецца рух на праспекце Машэрава ад вуліцы Даўмана да вуліцы Заслаўская і на праспекце Пераможцаў ад вуліцы Леніна да вуліцы Арлоўская.