29.12.2006 / 18:48

Мілінкевіч «разумее Расею» 38

Аляксандар Мілінкевіч заявіў у інтэрвію радыёстанцыі «Эхо Москвы», што пазыцыю Расею ў газавым пытаньні можна зразумець.

Аляксандар Мілінкевіч заявіў у інтэрвію радыёстанцыі «Эхо Москвы», што пазыцыю Расею ў газавым пытаньні можна зразумець.

«Я разумею гэтую пазыцыю і лічу яе нармальнай», ‑ заявіў ён у эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы». «Мы маем жыць у сьвеце рынкавых адносінаў, і той, хто прадае, мае права гаварыць рэальную рынкавую цану, якая яму пасуе», — мяркуе А. Милинкевич. Разам з тым А. Мілінкевіч адзначыў, што «ў гэтага пытаньня не адзін бок, а некалькі». «Цана на газ, якую выстаўляе Расея, ня мусіць залежаць ад таго, якія палітычныя адносіны з той ці іншай дзяржавай, ‑ сказаў лідэр беларускага незалежнага грамадзтва. — Цана на газ не павінна рэгуляваць гэтыя адносіны. Расея траціць свой аўтарытэт, калі выкарыстоўвае цану на газ як элемэнт палітычнага ціску». Адказваючы на пытаньне пра шляхі вырашэньня праблемы, А. Мілінкевіч сказаў, што на месцы тых, хто сёньня рэпрэзэнтуе Беларусь, ён «прасіў бы Расею ўводзіць новыя цэны паступова, а сёньня дамаўляўся б».

«Газпром» абяцае закруціць Беларусі кран а 10‑й ранку 1 студзеня, калі да таго часу ня будзе падпісаная дамова на наступны год.

МБ

0
czalex / Адказаць
30.12.2006 / 00:08
Цалкам слушная пазыцыя
0
Michal Zaleski / Адказаць
30.12.2006 / 01:01
"прасіў бы Расею..."
0
Radykal / Адказаць
30.12.2006 / 02:34
"той, хто прадае, мае права гаварыць рэальную рынкавую цану, якая яму пасуе" Як і пару гадоў таму г.зв. дзімакраты даводзяць нам, што рынкавая цана - любая, якая пасуе Маскве. Калі-б яны хоць раз спрабавалі прадаць не сумленье, а сапраўдны тавар ці паслугу, то ведалі-б, што такі цэнавы дыктат магчымы толькі ў варунках поўнай монополіі, якая нічога супольнага з рынкавымі мэханізмамі ня мае па вызначэньні. Які можа быць у нашай сытуацыі рынак? Для функцыянаваньня рынку патрэбны свабодны попыт і продаж. Што мае супольнага з рынкам Газпром, які ня проста манаполія, а дзяржаўная манаполія?
Паказаць усе каментары/ 38 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру