Канцэрн «Белэнерга» ўвёў у эксплуатацыю гідраэлектрастанцыю на вадасховішчы Зэльва. Магутнасьць новай ГЭС складае 150 кВт, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у «Белэнэрга». Зэльвенская гідраэлектрастанцыя будзе даваць каля 0,5 млн. кВт.гадз электраэнергіі ў сярэдні па воднасці год.

Гэта невялікі «ўклад» у агульны аб’ём, што вырабляецца ў энергасістэме рэспублікі, і ў той жа час дастаткова значны для размешчанага побач райцэнтра. Рэалізацыя гэтага праекта дасць магчымасць вырабляць танную электраэнергію экалагічна чыстым шляхам, эканоміць імпартныя энергарэсурсы. У Белэнерга адзначылі, што будаўніцтва Зэльвенскай ГЭС было прадугледжана дзяржаўнай комплекснай праграмай мадэрнізацыі асноўных вытворчых фондаў беларускай энергасістэмы на перыяд да 2010 года.

У адпаведнасці з гэтай праграмай у рэспубліцы плануецца пабудаваць разам з невялікімі таксама дастаткова буйныя гідраэлектрастанцыі ‑ Гродзенскую ГЭС магутнасцю 17 МВт і Полацкую ГЭС (23 МВт). З уводам Зэльвенскай гідраэлектрастанцыі ў сістэме канцэрна «Белэнерга» стала 20 ГЭС агульнай магутнасцю каля 9 МВт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?