Паводле паведамленняў з Магілёва, там 3 ліпеня на вуліцу з маўклівым пратэстам выйшла больш за 1000 чалавек.

Сведкі кажуць, што цэнтральная плошча была перакрытай, аднак людзі пайшлі вуліцай Ленінскай, пляскалі ў далоні.

На відэа выразна відаць, што на вуліцы выйшла моладзь і сярэдні слой, шмат сем'яў з дзецьмі. Людзі ішлі разняволена, мірна, без словаў і транспарантаў.

Ідэя выходзіць на цэнтральныя плошчы гарадоў кожную сераду а 19-й нарадзілася ў сацыяльных сетках. Такім чынам людзі выказваюць сваё набалелае жаданне эканамічных і палітычных перамен.

Нагадаем, што Магілёўшчына — радзіма Лукашэнкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?