Вядомы музыка Стынг адмяніў канцэрт у Астане пасля таго як праваабарончая арганізацыя Amnesty International накіравала яму даклад, дзе гаворыцца пра ціск на работнікаў нафтагазавай галіны Казахстана.

Паведамленне аб адмене канцэрта, запланаванага на 4 ліпеня, апублікавана на афіцыйным сайце музыкі.

«Галадоўкі, арышты рабочых і пратэсты дзесяткаў тысяч чалавек ствараюць віртуальны заслон, які я не збіраюся перасякаць», — пракаментаваў Стынг, —

«Казахскім работнікам нафтагазавай сферы і іх сем’ям патрэбна наша падтрымка і асвятленне іх праблем сусветнымі СМІ, што, спадзяюся, будзе спрыяць станоўчым зменам».

Праваабарончая арганізацыя Amnesty International паведаміла Стынгу аб сітуацыі ў Казахстане, звязанай з прыгнётам і сілавым уздзеяннем на работнікаў нафтагазавай сферы і членаў іх сем’яў, лідараў іх прафсаюзаў, а таксама іх законных прадстаўнікоў. Рабочыя нацыянальнай нафтавай кампаніі КазМунайГаз абвясцілі страйк, заявіўшы, што іх зарплаты былі напачатку скарочаныя, а адвакат затрыманы па ілжывым абвінавачванні. Кампанія назвала страйк незаконным заявіла, што каля 250 рабочых былі аштрафаваныя за парушэнне ўмоў кантракта.

У сувязі з сітуацыяй Amnesty International лічыць, што прысутнасць Стынга ў Астане будзе разгледжана як адабрэнне дзеянняў уладаў. Гэта супярэчыць поглядам музыкі, які падтрымлівае праваабарончую арганізацыю на працягу 40 гадоў. Стынг прыняў рашэнне адмовіцца ад удзелу ў фэсце, прысвечанага Дню Астаны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?