Вечарам 3 ліпеня ў Гомелі падчас акцыі маўклівага пратэсту было затрымана не менш чым 30 чалавек, частка з іх — непаўналетнія.

Затрыманых дастаўлялі ў два РАУС — Цэнтральны і Чыгуначны.

У ліку затрыманых апынулася і карэспандэнт БелаПАН Алена Германовіч. Яе даставілі ў Чыгуначны РАУС, дзе знаходзілася яшчэ каля дзесяці чалавек, у тым ліку карэспандэнт рэгіянальнага сайта «Моцныя навіны» Яўген Сувораў.

У супрацоўніцы БелаПАН знялі адбіткі пальцаў, узялі тлумачэнне, пасля чаго адпусцілі.

Вядома, што з Чыгуначнага РАУС затрыманых павязуць у ізалятар часовага ўтрымання. Таксама, паводле звестак БелаПАН, у ІЧУ даставяць і тых затрыманых, якія знаходзяцца ў Цэнтральным РАУС. Непаўналетніх адпусцілі пасля прыходу ў РАУС іх бацькоў.

Акцыя маўклівага пратэсту сабрала 3 ліпеня ў Гомелі амаль 500 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?