У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля разгледжана ўжо пяць адміністрацыйных спраў. Праваабаронца Анатоль Паплаўны абвінавачаны ў нецэнзурнай лаянцы і асуджаны на 15 сутак арышту, прысуд абвясціла Алена Цалкова.
Сведкамі выступілі супрацоўнікі палка
«Я заўсёды размаўляю
Суддзя пацікавіўся ў Сухоцкага, на якой мове лаяўся праваабаронца.
«Не магу сказаць, — адказаў той. — Ён гаварыў увесь часпа-беларуску і асабіста на мяне лаяўся».
Падчас пасяджэння Паплаўны звярнуўся да міліцыянераў: «На самой справе вы затрымалі мяне за тое, што я фатаграфаваў вас. Вы выдалілі мае здымкі, таму што разумелі, што парушаеце закон. Дык вось ведайце: сёння фізічная перамога ваша, але маральная — мая. Сорамна глядзець, калі супрацоўнікі міліцыі страчваюць сумленне».
Суддзя Цалкова разгледзела справы яшчэ чатырох затрыманых, абвінавачаных у нецэнзурнай лаянцы.
Так, Галіна Стараселец, якая правяла мінулую ноч у ізалятары, сцвярджала, што наогул ніколі не выкарыстоўвае ненарматыўную лексіку. Аднак супраць яе сведчыў супрацоўнік палка ППСМ Аляксандр Сюеў. У выніку жанчыну пакаралі штрафам у памеры трох базавых велічынь (105 тысяч рублёў). Стараселец мае намер абскардзіць прыгавор. Яна таксама заявіла, што ў Цэнтральным РАУС міліцыянеры грубіянілі затрыманым і часта лаяліся матам.
Паводле аналагічнага абвінавачання асуджаны ўдзельнікі акцыі Валерый Хамутоўскі і Дзмітрый Сцепанец — абодва яны пакараны двума суткамі арышту.
Справа затрыманага на акцыі Васіля Такарэнкі была разгледжана на да канца, бо ён запатрабаваў весці працэс
Працэсы над удзельнікамі акцыі праходзяць у судах Цэнтральнага і Чыгуначнага раёнаў Гомеля.