4 ліпеня таргі па долары ЗША на Беларускайвалютна-фондавай біржы не праводзіліся. Гэта абумоўлена святочным і выхадным днём у ЗША.
Аднак Нацыянальны банк Беларусі, які ўстанаўліваў афіцыйныя курсы валют на 5 ліпеня, знізіў курс долара ЗША на 4 рублі — да 4.938 рублёў.
Паводле даных Беларускай
У таргах еўра ўдзельнічалі 23 банкі. Аб’ём таргоў склаў 5 млн. 527 тыс. еўра (попыт — 5 млн. 527 тыс., прапанова — 1 млн. 201 тыс.), а курс не змяніўся і склаў 7.174 рублі за еўра.
У адносінах да валютнага кошыка (долар ЗША, еўра, расійскі рубель) беларускі рубель не змяніўся ў параўнанні з папярэднім значэннем: кошт кошыка на 5 ліпеня склаў 1.846,12 рубля.
З пачатку года курс беларускага рубля да валютнага кошыка знізіўся на 75,04%. Пры гэтым да долара ЗША курс знізіўся на 64,60%, да расійскага рубля — на 80,41%, да еўра — на 80,60%.