04.07.2011 / 15:50

Смутны рэгіянальны рэкорд: мінімум 120 затрыманых у Гродне 7

Суды перанеслі на сераду.

Праваабаронцы кажуць, што лічба можа быць большай.

Як паведаміў гродзенскі праваабаронца Віктар Сазонаў, на 14.00 сёння былі прызначаны першыя суды над удзельнікамі маўклівай акцыі 3 ліпеня. Па яго словах, толькі на гэты час выклікалі 69 чалавек. Таксама было пасяджэнне суда ў 15.00. Таму цалкам пацвярджаецца інфармацыя, што ў Гродне затрымалі 120 чалавек.

Віктар Сазонаў адзначыў, што

сёння ніхто не быў асуджаны. Тым, каго выклікалі, без тлумачэння прычынаў уручылі позвы на 6 ліпеня.

Разам з тым застаецца невядомы лёс тых затрыманых, якія ноч правялі ў ізалятары. Сярод іх і журналіст тэлеканала «Белсат» Юрый Гумянюк. Праваабаронца не выключае, што іх асудзілі падчас выязднога суда. І цяпер тыя людзі засталіся адбываць адміністрацыйны арышт. Але ён падкрэсліў, што праверыць такую інфармацыю пакуль не ўдалося.

Удзел у маўклівай акцыі пратэсту 3 ліпеня ў Гродне прынялі некалькі соцень чалавек. Праваабаронцы прыводзяць лічбу ў мінімум 310 затрыманых па ўсёй краіне.

Канстытуцыя Беларусі гарантуе свабоду сходу і слова, але на практыцы гэтыя правы чалавека не выконваюцца.

Сяргей Макарэвіч

0
'fojk'p / Адказаць
04.07.2011 / 15:54
ГДЕ СЛЕДСТВЕННЫЕ ДАННЫЕ ТЕРАКТА-УБИЙСТВА 11 АПРЕЛЯ ?
0
Алена / Адказаць
04.07.2011 / 16:17
Ну вось як раз серада i сваякi павiнны падтрымаць сваiх дзяцей у большым выпадку. Акцыi для судоу: толькi не хлопаць, а патрабаваць!
0
Палясоўшчык / Адказаць
04.07.2011 / 16:46
Не даюць нам маўчаць,тады трэба крычаць : \\Дыктатуру далоў ! Пад суд -"чорных звяроў" !\\
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру