Пра гэта паведамляе інтэрнэт-выданне avtonovostidnya.ru.

Беларусь мае намер выставіць на продаж «БелАЗ» — найбуйнейшы завод па вытворчасці вялікагрузых аўтамабіляў. Вызначана і арганізацыя, якой даручана падрыхтоўка размяшчэння на фондавых пляцоўках акцый «БелАЗ». Гэтым зоймецца Deutsche Bank. Доля аўтагіганта, якую Беларусь збіраецца выставіць на продаж, не паведамляецца.

Юрыдычныя падставы прыватызацыі аўтазавода ёсць. У 2010 годзе «БелАЗ» стаў адкрытым акцыянерным таварыствам, і гэта акалічнасць дазваляе Беларусі без праблем прадаць любым інвестарам частку акцый аўтазавода. Цяпер жа стопрацэнтны пакет акцый кампаніі належыць дзяржаве.

Нагадаем, што беларускі аўтазавод выпускае кар’ерныя самазвалы, бульдозеры, франтальныя пагрузчыкі і іншыя транспартныя сродкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?